У Віцебску затрыманы аператар тэлеканала «Белсат»

Чарговы супрацоўнік медыя апынуўся ў няволі. Яго завуць Вячаслаў Лазараў.

maxresdefault_102.jpg

Машыну Вячаслава Лазарава спынілі сёння калі 19.30 у Віцебску супрацоўнікі ДАІ, піша «Белсат». Даішнікі правялі агляд і забралі пашпарт аператара. Цяпер Лазараў знаходзіцца ў Першамайскім РАУС Віцебску. Ягонаму адвакату інфармацыю не даюць. Па тэлефоне журналіст паспеў паведаміць, што разам з ім былі затрыманыя яшчэ чацвёра актывістаў.