У жыхаркі Докшыцаў праходзіць ператрус за лайк у «Аднакласніках»
У Докшыцах ператрус у Алены Падбярэзскай. Нібыта заведзена крымінальная справа за лайк у «Аднакласніках» пад допісам аднаго з ТГ-каналаў пра справу Зельцэра, паведамляе «Наша Ніва».
![zahruzeno_3.png zahruzeno_3.png](/img/v1/images/zahruzeno_3.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, пасля трагедыі на Якубоўскага, у выніку якой загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і айцішнік Андрэй Зельцэр, па ўсёй краіне прайшлі масавыя затрыманні людзей, што пакідалі негатыўныя каментары на адрас першага. У самім МУС адрапартавалі, што ўжо выявілі больш за 200 такіх каментатараў.