У Беларусі ўжо дзейнічае дакумент аб парадку абмежавання доступу да сайтаў

З сённяшняга дня набыло моц "Палажэнне аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт".



908835193fotolia715.jpg

Дакумент прынялі Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта і Мінсувязі па ўзгадненні з Мінінфармацыі.
У дакуменце прапісаны парадак таго, як улады будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў ці іх частак. Калі чыноўнікі высветляць, што для доступу да закрытых сайтаў выкарыстоўваюцца ананімайзеры і праграмы кшталту Tor, яны дададуць ідэнтыфікатары гэтых сайтаў у спіс абмежаванага доступу.
Уладальнік сайта мае права звярнуцца ў Мінінфарм, каб аднавіць доступ да свайго рэсурсу. Цягам месяца чыноўнікі могуць разглядаць гэтае рашэнне.
Паводле "Еўрарадыё"