У Беларусі з 1 верасня ўводзіцца беларускі дзяржстандарт на СПА-паслугі, замест расійскага, што дзейнічае зараз
У Беларусі з 1 верасня ўводзіцца дзяржстандарт на СПА-паслугі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства гандлю.
Дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 2415–2015 "Паслугі бытавыя. СПА-ПАСЛУГІ. Тэрміны і азначэнні" ўводзіцца ў дзеянне пастановай Дзяржкамітэта па стандартызацыі ад 25 мая 2015 года нумар 29.
"Гэты тэхнічны нарматыўны акт паслужыць не толькі ўрэгуляванню дзейнасці арганізацый гэтай сферы, але і будзе садзейнічаць развіццю ў краіне турызму, які таксама з'яўляецца адной з
важных сфер сучаснай эканомікі. Акрамя таго, заканадаўчае ўрэгуляванне дзейнасці СПА-аб'ектаў паслужыць павелічэнню экспарту паслуг, будзе садзейнічаць прытоку замежных інвестыцый у стварэнне
інфраструктуры гэтай сферы", — лічаць у прэс-службе Мінгандлю.
Азнаёміцца з тэкстам стандарту можна на сайце www.tnpa.by
Цяпер у Беларусі дзейнічае расійскі варыянт дзяржстандарту на СПА-паслугі.