У цэнтры Менска прайшоў пікет «За сумленныя свабодныя выбары» (шмат фота)
Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2010 года Мікалай Статкевіч заявіў аб правядзенні 10 верасня ў Менску пікета з патрабаваннем нармальных свабодных выбараў. Пачатак у 18 гадзін. Нагадаем, сёння стартавала перадвыбарная агітацыйнаz кампанія чатырох кандыдатаў у прэзідэнты, якіх зарэгістравала ЦВК: Аляксандра Лукашэнкі, Таццяны Караткевіч, Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча.
Напярэдадні былы палітвязень у інтэрв'ю «Радыё Свабода» паведаміў наступнае:
«10 верасня а 18 гадзіне я буду праводзіць пікет ля ГУМа з нагоды пачатку агітацыйнай кампаніі. Запрашаю да ўдзелу ў гэтым пікеце ўсіх, хто падтрымлівае пазіцыю, аналагічную маёй. Прыходзьце з ацэнкамі гэтых кшталту кандыдатаў, з плакатамі або без іх. Калі Лукашэнка сапраўды хоча гэтай легітымнасці, то хай не перашкаджае нам рэалізоўваць нашае канстытуцыйнае права на свабодныя і мірныя сходы. Калі будуць хапаць, лавіць, саджаць — хай развітаецца са сваёй легітымнасцю. Я запрашаю на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў доўгатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ. Паглядзім, што будзе далей».
Згоду прыняць удзел у пікеце папярэдне далі Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Павел Севярынец.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” разам з падрыхтаванымі назіральнікамі будзе весці маніторынг масавага мерапрыемства.
17-55. Сабралася каля 60-чалавек. Шмат прадстаўнікоў СМІ і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, міліцэйскае кіраўніцтва. За вуглом дзяжураць спецыяльныя міліцэйскія аўтамабілі.
18-00. Супрацоўнік міліцыі вядзе перамовы з Уладзімірам Някляевым. Заўважныя бел-чырвона-белы сцяг і сцяг АГП. Нейкі дзівак прыйшоў з афіцыйным сцягам. Вольга Нікалайчык таксама разгарнула б-ч-б сцяг.
18-05. Супрацоўнікі міліцыі пачынаюць складаць на Мікалая Статкевіча адмінітрыцыйны пратакол па арт. 23.34 КаАП РБ (арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемтве).. Міліцыя прапануе яму прайсці ў аддзяленне. Шмат народу і незразумела, што адбываецца. Заўважныя Анатоль Лябедзька і Алесь Макаеў.
18-15. Мікалай Статкевіч адказвае на пытанні журналістаў. Частка людзей слухае чалавека з дзяржаўным сцягам, які хваліць Аляксандра Лукашэнку.Ён нагадвае правакатара. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным фіксуюць падзею на відэакамеры.
18-20. Чуваць крыкі, каб выклікалі хуткую дапамогу, але невядома каму і навошта. Прысутныя скандуюць "Жыве Беларусь!" і пляскаюць у ладкі.
Каля ГУМа сабралася каля 200 чалавек, паведамляе Радыё Свабода.
18-30. Да пікетоўцаў падыйшоў палітуцякач, які днямі вярнуўся ў Беларусь Алесь Міхалевіч. Прамаўляюць па-чарзе Уладзімір Някляеў, затым Анатоль Лябедзька.
18-40. Мікалай Статкевіч папапрасіў усіх разыходзіцца і быць акуратнымі.Анатоль Лябедзька заклікаў запісвацца у назіральнікі на выбарах прэзідэнта.
18-45. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным акружылі Статкевіча. Побач стаяць назіральнікі ад АБСЕ. Каля ўваходу ў ЦУМ — 12-15 "ціхароў".
18-50. Пікет завяршыўся. Затрыманняў на пікеце не было. На Мікалая Статкевіча складзены адміністрацыйны пратакол па арт 23.34. КаАП. Ен яшчэ размаўляе з людзьмі.
http://spring96.org/be/news/79836
Фота Арцёма Лявы спецыяльна для НЧ