У ДТЗ з удзелам машыны пасла Беларусі ў Расіі пад Смаленскам загінулі дзве жанчыны
У ДТЗ з паслом Беларусі пад Смаленскам загінулі дзве жанчыны. Пра гэта паведамляе Упраўленне ДІБДР УМВД Расіі па Смаленскай вобласці.

Аварыя адбылася 19 лістапада ў 10.47 непадалёк ад населенага пункта Якаўлева Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці на трасе М1 (Мінск - Масква).
Mercedes з дыпламатычнымі нумарамі сутыкнуўся з аўтамабілем ВАЗ-2104. У выніку ДТЗ загінулі дзве жанчыны (75 і 77 гадоў), пасажыркі Lada. Прычына аварыі высвятляецца.
Як аказалася, у Mercedes знаходзіўся пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка. Дыпламат і яго кіроўца не пацярпелі.
Петрышэнка адразу паехаў на працу, а кіроўца застаўся даваць тлумачэнні паліцыі.
news.tut.by