У Гарадку настаўнікі пераблыталі іспыты. Што цяпер рабіць вучням?
Выпускнікі сярэдняй школы №1 здавалі сёлета беларускую мову ў экстрэмальных умовах: некалькі дзён перад тым яны рыхтаваліся да іспыта па матэматыцы, бо настаўнікі нешта паблыталі ў
раскладзе.
Расклад іспытаў для выпускнікоў — адзіны, яго распрацоўвае Міністэрства адукацыі. Як магло здарыцца, што школьнікаў дэзарыентавалі, будзе разбірацца Гарадоцкі раённы аддзел
адукацыі.

Скандальны інцыдэнт здарыўся 1 чэрвеня. Адзінаццацікласнікі прыйшлі пісаць выніковую кантрольную па матэматыцы, да якой рыхтаваліся некалькі апошніх дзён, але высветлілася, што іх чакае пераказ па
беларускай мове. І вучні, і іх бацькі абураныя: па віне настаўнікаў была сарваная падрыхтоўка да іспыта. А адзнака за пераказ, між тым, уплывае на выніковы бал атэстату па беларускай мове.
Зразумела, што ў стрэсавым стане ды без падрыхтоўкі многія вучні напісалі пераказ горш, чым маглі б. Бацькі і дзеці вінавацяць настаўнікаў, якія чамусьці не ведалі распараджэнняў Міністэрства
адукацыі.
Цяпер вырашаецца пытанне, хто вінаваты ў інцыдэнце, і якім чынам выправіць сітуацыю — або "замяць" справу, як нічога й не было, або прызначыць дзень для перасдачы
іспыта па беларускай мове — у спакойнай абстаноўцы і пасля належнай падрыхтоўкі.
spring96.org