У Кіраўскім раёне сябры БХД ушанавалі землякоў, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій (фота)
31 кастрычніка сябры Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэту БХД ушанавалі ў вёсцы Сяргеевічы Кіраўскага раёна памяць землякоў, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій.
![dziady_2015_viciebsk_bchd.jpg dziady_2015_viciebsk_bchd.jpg](/img/v1/news/full/dziady_2015_viciebsk_bchd.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З гэтай трагічнай падзеі на мясцовых могілках былі ўсталяваныя крыжы памяці. У свой час аб загінулых сваяках клапаціліся іх родныя, але мінуў час і людзей гэтых не стала. Ініцыятыву старшыні Сіньёрскай арганізацыі Наталлі Маразевіч падтрымалі сябры і прыхільнікі БХД з Бабруйска, а таксама мясцовыя жыхары – агулам каля 20 чалавек.
Удзельнікі акцыі памяці высякалі кустоўе, спілоўвалі старыя дрэвы, зграбалі лісце, а напрыканцы ўсклалі кветкі і запалілі свечкі, такім чынам ушанаваўшы загінулых.
![http://bchd.info/uploads/posts/2015-11/thumbs/1446369185_20151031_142949.jpg 1446369185_20151031_142949.jpg](http://bchd.info/uploads/posts/2015-11/thumbs/1446369185_20151031_142949.jpg)
![http://bchd.info/uploads/posts/2015-11/thumbs/1446369224_20151031_143226.jpg 1446369224_20151031_143226.jpg](http://bchd.info/uploads/posts/2015-11/thumbs/1446369224_20151031_143226.jpg)
![http://bchd.info/uploads/posts/2015-11/thumbs/1446369172_20151031_143256.jpg 1446369172_20151031_143256.jpg](http://bchd.info/uploads/posts/2015-11/thumbs/1446369172_20151031_143256.jpg)