У каталікоў — Дзень усіх святых

Каталіцкая царква адзначае адно з вялікіх святаў — Дзень усіх святых. Паводле традыцыі, у гэты памінальны дзень людзі наведваюць могілкі і моляцца да святых і за памерлых. 



dsc000161_263x200.jpg

Пра значэнне гэтага свята распавядае жыхарка адной з вёсак на Сакольшчыне:

— На Усе святыя хтосьці ехаў да касцёла, хтосьці – на могілкі. Збіраемся, молімся за памерлых. Так было. Запалім звычайную свечку, паставім — і ўсё. А цяпер чаго толькі няма.

2 лістапада ў каталікоў — гэта Задушны дзень. Вернікі ўспамінаюць і моляцца за сваіх памерлых продкаў, родных, сваякоў і знаёмых.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі