У Мёрах камунальныя службы перадумалі адразаць дамы ад ацяплення
У Мёрах мясцовыя ўлады перадумалі адразаць ад ацяплення жылы квартал, з насельніцтвам каля 2 тысяч чалавек. Мясцовы актывісты мяркуюць. што на рашэнне паўплывала шырокая грамадская кампанія.
У Мёрах мясцовыя ўлады перадумалі адразаць ад ацяплення каля 2 тыс. чалавек. Пра гэта дырэктар мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Мяцеліца асабіста паведаміў прадстаўніку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Валеру Валажонку. Мяцеліца заявіў, што паважае Паўла Севярынца, але паабяцаў зацягаць па судах актывіста БХД.
Сваё рашэнне адключыць ад ацяплення цэлы мікрараён і пакінуць напярэдадні зімы некалькі тысяч жыхароў без цяпламясцовыя ўлады, відаць, змянілі пасля таго, як мясцовыя актывісты распачалі кампанію супраць такога новаўвядзення.
Падрабязней пра канфлікт жыхароў і мясцовых камунальных службаў можна прачытаць тут.