У Супрасьлі пачаўся ІІ татарскі фэстываль
У суботу распачаўся ІІ татарскі фэстываль. Імпрэза будзе доўжыцца два дні. Для наведвальнікаў падрыхтавана багатая праграма.
Можна будзе ўзяць удзел у стральбе з лукаў, паглядзець выступ кавалерыйскага эскадрону ды скаштаваць страваў татарскай кухні. Таксама будуць конкурсы на веданне татарскай культуры ды гістарычныя лекцыі. Фестываль спалучаны з V Міжнародным турнірам коннай стральбы з луку польскіх татараў. Гэтае відовішчнае спаборніцтва патрабуе ад удзельнікаў дакладнасці ды панавання над скакуном.
Фестываль ды спаборніцтвы пройдуць на тэрыторыі стайні ў Супраслі.