У Варшаве пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Беларусі

Сёння ў Варшаўскім універсітэце адбудзецца канферэнцыя прысвечана палітычнай сітуацыі ў Беларусі.



university_of_warsaw.jpg

 Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня правоў чалавека. Арганізатарамі выступаюць фонд «Еўрапейская Беларусь», навуковы гурток Ars Politica і cамакіраванне студэнтаў факультэта журналістыкі.
Удзельнікамі дыскусійнай панэлі «Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце расійска-ўкраінскага канфлікту» стануць лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, дырэктар Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі Катажына Пісарава, былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч і прадстаўнік Нарвежскага хельсінскага камітэта Берыт Ліндэман.
Тэмай дыскусіі стане палітычная сітуацыя ў Беларусі напярэдадні наступных прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя з правамі чалавека і вязнямі сумлення, а таксама дачыненні паміж ЕС і Беларуссю ў кантэксце расійска-ўкраінскага канфлікту.
Пасля дыскусіі адбудзецца паказ фільма: «Небяспечныя дзеянні з удзелам нестабільных элементаў Беларусі», зняты рэжысёрам Медэлін Саклер.
Канферэнцыя адбудзецца ў Auditorium Maximum Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28). Пачатак а 18:30.
charter97.org