Украінскія праваахоўнікі выкрылі маштабную схему кантрабанды беларускіх цыгарэт
Паводле інфармацыі аператыўных супрацоўнікаў Луцкага памежнага атрада выкрыты канал незаконнага ўвозу з Польшчы ва Украіну безакцызных цыгарэт беларускай вытворчасці, паведамляе Памежная служба Украіны.

Аператыўнікі ўстанавілі, што двума грузавымі аўтамабілямі праз пункт пропуску «Ягадзін-Аўто» павінны былі перавозіць тытунёвыя вырабы пад выглядам іншых тавараў.
У прыватнасці ўчора, адзін з гэтых грузавікоў пайшоў на
ўезд ва Украіну. Па дакументах у ім перавозілі керамічную плітку, на самай жа справе ў транспартным сродку знаходзіліся тытунёвыя
вырабы.
З мэтай адсочвання месца складавання цыгарэт было
арганізавана аператыўнае суправаджэнне грузавіка да складскога памяшкання ў Луцк.
У цяперашні час працягваюцца неадкладныя следчыя дзеянні.
Мерапрыемствы праводзяцца ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі
ГБР і УСР у Валынскай вобласці.