«Улада забрала галасы, свабоду. Веру — не». Жаночы ланцуг ля касцёла (фота)
Каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці, дзе напярэдадні вечарам амапаўцамі падчас зачысткі былі заблакаваныя прыхільнікі пераменаў і журналісты, сёння, 27 жніўня, адбыўся перформанс. Глядзіце фотарэпартаж ад Салідарнасці.

Жанчыны, пераважна ў белым, сталі ў ланцуг, які расцягнуўся на дзясяткі метраў. У многіх з іх рукі звязаныя вяроўкамі або стужкамі. Некаторыя трымаюць плакаты: «Улада забрала галасы, свабоду. Веру — не».

Ланцуг расцягнуўся на дзясяткі метраў. Прадстаўнік МУС у суправаджэнні калег неаднаразова паўтарыў у мегафон, што дзеянні прысутных незаконныя, пасля чаго пачаў выбарачна падыходзіць да жанчын, кажучы: «На вас заведзеная адміністрацыйная справа, просьба даць персанальныя даныя».

Некаторыя сілавіка ігнаравалі, некаторыя паказвалі свае даныя. Усё, што адбывалася, здымаў на камеру «спецаператар» МУС.




