Уладальнікі карты паляка могуць атрымаць істотную фінансавую падтрымку
Папраўкі да закона аб карце паляка прадугледжваюць дапамогу ў памеры 5 400 еўра на кожнага члена сям'і, якая пераехала ў Польшчу і зняла там кватэру.
Уладальнікам карты паляка, якія вырашаць звязаць сваё жыццё з Польшчай, у выпадку прыняцця паправак да адпаведнага закону, будзе аказана фінансавая падтрымка з боку дзяржавы. Яна будзе заключацца ў частковай аплаце арандаванага жылля ў памеры шасці сярэднестатыстычных заробкаў на кожнага члена сям'і.
Цяпер сярэдняя зарплата ў Польшчы складае 3 895 злотых (915 еўра), у суме кожны член сям'і атрымае больш за 23 тысяч злотых (5 400 еўра). На ўладкаванне месца жыхарства і астатнія патрэбы ўладальнік карты паляка зможа атрымаць дзве сярэднестатыстычныя польскія зарплаты — 7 790 злотых (1 831 еўра). На рамонт кватэры ў праекце прадугледжана 4 120 злотых (968 еўра) на чалавека.
Асобы польскага паходжання змогуць, у выпадку прыняцця закона, разлічваць таксама на аплату дзяржавай курсаў польскай мовы і прафесійных курсаў. Праект паправак да закона прадугледжвае таксама аплату праезду ў Польшчу для грамадзян краін СНД і краін Балтыі з картай паляка.
Цяпер карту паляка маюць 160 тысяч чалавек з постсавецкіх краін, паведамляе radiopolsha.pl.