Улады дазволілі правесці «Чарнобыльскі шлях», але ў апазіцыі няма грошай
Мінгарвыканкам дазволіў правесці 26 красавіка «Чарнобыльскі шлях». Аднак на аплату паслуг праваахоўных органаў патрабуецца каля 7 500 тысяч рублёў. Улады забаранілі заяўнікаў арганізаваць ахову грамадскага парадку самастойна, піша «Радыё Свабода».
Мінгарвыканкам дазволіў правесці 26
красавіка «Чарнобыльскі шлях» — штогадовае шэсце ў гадавіну аварыі на
Чарнобыльскай АЭС, піша БелаПАН са спасылкай на сустаршыню БХД Вольгу
Кавалькову.
Дзе і калі будзе шэсце?
Збор удзельнікаў запланавалі на 17:30 перад будынкам прыўздыма Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасці, 66).
Пачатак шэсця ў 18:30. Дэманстранты пройдуць па вуліцы Сурганава да помніку ахвярам Чарнобыля ў парку Дружбы народаў.
Хто арганізатары?
Партыя БНФ;
Рух салідарнасці «Разам»;
Партыя «Зялёныя»;
Рух «За Свабоду»;
Абʼяднаная грамадзянская партыя;
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада);
Экалагічная арганізацыя «Экадом».
У апазіцыі няма грошай на аплату міліцыі
На аплату паслуг праваахоўных органаў патрабуецца каля 7 500 тысяч рублёў. Улады забаранілі заяўнікаў арганізаваць ахову грамадскага парадку самастойна.
Паводле Кавальковай, 22 красавіка аргкамітэт абмяркуе выхад з сітуацыі. Палітык не выключыла, што праз недахоп сродкаў арганізатары могуць:
адмовіцца ад шэсця;
правесці мерапрыемства ў іншым фармаце.