Уладзімір Някляеў: Калі палітычны крызіс у Беларусі не вырашыцца, то з балота краіну ўжо не выцягнем
Шмат беларусаў апынулася па-за межамі Беларусі і чакаюць на найхутчэйшае вырашэнне палітычнага крызісу ў краіне.
Сваімі назіраннямі пра магчымасць такога вырашэння з Радыё Рацыя падзяліўся паэт, празаік, грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў:
— Неабходна пасунуцца з абодвух бакоў, я іншага выйсця не бачу. Разлічваць на тое, што нешта станецца ў Расіі, катастрофа палітычная, я не бачу ніякіх перадумоў для таго, каб у Расіі сталася — і ў нас зноў „адчынілася фортка”. У іх там цана на нафту, якая была, такая і ёсць.
Ці што нам санкцыямі ці нейкімі іншымі дзеяннямі Захад дапаможа… Тыя самыя спадзяванні былі ва ўкраінцаў, яшчэ большыя, — дык яны былі больш апраўданыя, бо ў іх лілася кроў, вайна ішла.
Паводле Уладзіміра Някляева, у Беларусі хапае чыноўнікаў і прафесіяналаў, якія мусяць прыняць валявыя рашэнні і паспрабаваць выправіць сітуацыю без аглядкі на Расію ці Захад.