Універмагі Мінска сёння ладзяць агульны дзень зніжак

Скідкі абяцаюць ад цаны, а не ад гандлёвай надбаўкі.



smf_3961.jpg

Акцыя «Агульны дзень зніжак!» прадугледжвае наступныя прапановы:

ТАА «Гандлёвы дом« На Нямізе» — 20 % на ўсе нехарчовыя тавары.

ТКУП «Універмаг« Беларусь» — 20 % на ўсе нехарчовыя тавары.

ААТ «ГУМ» — 20 % на адзенне і трыкатажныя вырабы.

ААТ «ЦУМ Мінск» — ад 15 да 30 % на асобныя групы тавараў.

УП "Кірмаш" — 15 % на ўсе нехарчовыя тавары.

Аб распродажах паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Мяркуецца, што зніжкі на тавары дапамогуць разгрузіць складскія запасы гатовай прадукцыі легпрама.