Уступае ў сілу новы спіс безрэцэптурных прэпаратаў
Сярод найбольш прыкметных зменаў — выключэнне са спісу безрэцэптурных шэрагу антыбіётыкаў і некаторых іншых прэпаратаў, перадае Радыё Свабода. Таксама адмяняюцца абмежаванні на продаж «у адны рукі» больш за дзве ўпакоўкі некаторых лекаў.

rh.by
Міністэрства аховы здароўя скарэктавала пералік безрэцэптурных прэпаратаў пастановай ад 10 красавiка 2019 года № 27, якая была апублікавана 23 траўня і праз месяц уступіла ў сілу.
Сярод найбольш прыкметных зменаў — выключэнне са спісу безрэцэптурных шэрагу антыбіётыкаў, у тым ліку аксацыліна і бензілпеніцыліна. Толькі амаксіцылін і ампіцылін па-ранейшаму будуць прадаваць без рэцэпта.
Выключаны з пераліку безрэцэптурных лекаў і некаторыя іншыя прэпараты: діурэтык тарасемід, супрацьпухлінны прэпарат фінастэрыд і камбінаваныя аральныя кантрацэптывы, выключэнне — «Пасцінор», яго па-ранейшаму можна будзе купіць без рэцэпту лекара.
Таксама адмяняюцца абмежаванні на продаж «у адны рукі» больш за 50 доз або дзвюх упаковак. Але па-ранейшаму больш за дзве ўпакоўкі нельга будзе купіць лекі, у складзе якіх ёсць спірт, фенабарбітал або перманганат калія.
svaboda.org