Ушанаванне Міхала Валовіча адбудзецца 16 чэрвеня
Адбылося пасяджэнне актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.

На ім было вырашана ў нядзелю, 16 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанаваць Міхала Валовіча (1806–1833) — філарэта, філамата, удзельніка паўстання 1830–1833 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўніка паўстання 1833 года на Слонімшчыне.
Ушанаванне адбудзецца каля мемарыяльнага знака Міхала Валовіча і яго паплечнікаў на могілках вёскі Парэчча Слонімскага раёна ў 11 гадзін.
