Вайскоўцы распавялі падрабязнасці аб парушэнні паветранай мяжы
У эфіры тэлекампаніі «ВаенТБ» ваенныя распавялі падрабязнасці аб парушэнні паветранай мяжы Беларусі літоўскім самалётам.
![Фото: rumol.org Фото: rumol.org](/img/v1/images/1280px_protivnik_ge_800x600_640x360.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фото: rumol.org
Тэлекампанія запісала інтэрвію з камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл нашай краіны Алегам Двігалевым.
Паводле яго слоў, дзяжурныя радыёлакацыйныя сродкі зафіксавалі лёгкаматорны самалёт у раёне Вільнюса. Судна ажыццяўляла палёт у кірунку дзяржмяжы Беларусі: «У адпаведнасці з пагадненнем аб абмене інфармацыяй літоўскі бок быў паінфармаваны пра магчымае парушэнне дзяржмяжы».
Аднак самалёт працягнуў палёт, увайшоў у паветраную прастору Беларусі, здзейсніў манеўр і вярнуўся на тэрыторыю Літвы. Адзначым, парушэнне адбылося каля Беларускай АЭС, якая будуецца.
Двігалеў растлумачыў, што парушальнік дзяржаўнай мяжы быў ідэнтыфікаваны як грамадзянскае паветранае судна. Паводле нормаў міжнароднага паветранага права, а таксама законаў Беларусі сілавыя меры па гэтым самалёце не прымаліся.
Камандуючы асабліва падкрэсліў, што, нягледзячы на добрасуседскія адносіны з Літвой, «хацелася б разумення важнасці выканання пагаднення, захавання міжнароднага заканадаўства, недапушчэння такіх парушэнняў».
Ён дадаў, што ў выпадку паўтарэння такога інцыдэнту, ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА будуць вымушаныя ўжыць і сілавыя меры ўздзеяння: «Хочацца верыць, што гэта была ненаўмысная памылка пілота, а не спецыяльна спланаваная акцыя».
Паводле freesmi.by