Валерый і Вераніка Цапкала пераехалі ў Латвію і будуць дапамагаць ахвярам пратэсту

Беларускія апазіцыянеры Валерый і Вераніка Цапкала пераехалі ў Латвію. У Рызе яны ствараюць фонд дапамогі беларускім жанчынам, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў, а таксама дапамагаюць уцекачам з Беларусі, якім Латвія дала палітычны прытулак.



Валерый і Вераніка Цапкалы. Кадр з відэа

Валерый і Вераніка Цапкалы. Кадр з відэа

«Для нас важна, што мы побач з Беларуссю», — распавялі Валерый і Вераніка Цапкала «Настоящему времени» пра пераезд Латвію і будучыню беларускага пратэсту.

У Рызе Цапкалы падтрымліваюць сувязь з мясцовай беларускай дыяспарай, удзельнічаюць у акцыях падтрымкі і салідарнасці.



Вераніка Цапкала стварыла фонд дапамогі рэпрэсаваным жанчынам Беларусі. Арганізацыя ўжо зарэгістраваная, сабраны Міжнародны савет дырэктараў.

"Мы паказалі і даказалі нашым трыа, што жанчыны маюць права голасу, што жанчыны могуць быць самадастатковымі, таму мэтай фонду далей будзе развіццё лідарскіх здольнасцяў у жанчын, але цяпер галоўная мэта — гэта дапамога тым рэпрэсаваным дзяўчатам, якія цяпер знаходзяцца ў турмах. Кагосьці катавалі, кагосьці гвалтавалі, камусьці патрэбна псіхалагічная дапамога", — кажа Вераніка.

Жыццё ў Латвіі Валерый і Вераніка ўспрымаюць як часовую і вымушаную меру. Але пакуль яны тут, ёсць магчымасць дапамагчы бежанцам з Беларусі — у Латвіі іх некалькі дзясяткаў.

"У лагер бежанцаў ездзілі некалькі разоў, — кажа Валерый. — Мы цяпер будзем іх актыўна прыцягваць да нашай дзейнасці. Мы знайшлі офіс. І, вядома, мы робім стаўку на дыяспару. На бежанцаў і валанцёраў, каб мы маглі працаваць як па-за Беларуссю, так і аказваць інфармацыйнае ўздзеянне на тыя працэсы, якія ўнутры краіны адбываюцца".

Цяпер праводзіць вулічныя акцыі ў падтрымку беларускай апазіцыі ў Латвіі нельга праз абмежаванні ў сувязі з каронавірусам. Таму мясцовы апазіцыйны рух пакуль працуе ў анлайне.

Паводле www.currenttime.tv