Віцебскі біскуп заспяваў у жывым эфіры беларускую калядку пад гітару

Каталіцкі іерарх Алег Буткевіч з нагоды Калядаў быў госцем рэгіянальнага тэлеканалу «Віцебск».



butkievicz.jpg

Біскупа Буткевіча вітаюць у Друі. Фота з архіву айца Сяргея Сурыновіча
Біскуп Буткевіч распавёў у жывым эфіры, што галоўную ролю ў яго рэлігійным выхаванні мелі бацькі. «Давялося жыць і вучыцца ў камуністычныя часы, калі вера была ўвогуле пад забаронай. Ніякіх асаблівых рэлігійных праяўленняў не было, і тут трэба скіраваць падзяку маім бацькам за тое, што нягледзячы на існыя перашкоды, на забарону, яны імкнуліся і, напэўна, бачна, што прывілі веру ў сэрца чалавека», — заўважыў галава Віцебскай дыяцэзіі.
Тое, што іхны сын стаў біскупам, — хутчэй не гонар, а перажыванне і клопат для іх, заўважыў іерарх.
Узяўшы ў рукі гітару, біскуп Буткевіч выканаў калядку на беларускай мове «Ночка ціхая, зарыста...». Спеў на відэа можна паслухаць ад хвіліны 41:30.


Алег Буткевіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў Браславе. Біскупскае пасвячэнне атрымаў у студзені 2014 года. Дзве ягоныя сястры — каталіцкія манашкі.
Не так даўно біскуп Буткевіч прыязна выказаўся пра цікавасць беларусаў да вышыванак. Іерарх каталіцкага Касцёлу адзначыў, што вышыванкі — гэта частка беларускай культуры і самабытнасці, якая спрыяе ўмацаванню нашай самасвядомасці.
belsat.eu