Віцябляніна асудзілі да трох гадоў калоніі за замыканне чыгуначных рэек
Суд Віцебскага раёну прызнаў 41-гадовага Сяргея Іванова вінаватым у «прывядзенні ў непрыдатны стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў спалучэння, сродкаў сігналізацыі» (ч.1 арт. 309 КК) ды ў «замаху на такія дзеянні» (ч.1 арт. 14 КК) і пакараў яго пазбаўленнем волі на тры гады.
Справу разглядала суддзя Таццяна Лабацкая.
Падчас судовага следства Сяргей Іваноў прызнаў толькі адзін
эпізод, які нібыта ўчыніў пад уплывам асабістых матываў — страты дзіцяці. Ён паехаў на сваёй таксоўцы ў лес і пры дапамозе дроту закараціў рэйкавы ланцуг,
піша «Віцебская Вясна».
Па іншых эпізодах віну не прызнаў. Заявіў, што сам сябе
абгаварыў падчас следства.
У сваіх дзеяннях раскаяўся. Прызнаўся, што і не падазраваў,
што можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, спадзяваўся выйсці на волю
пасля суду.
Прысуд, які быў вынесены 18 кастрычніка, не набыў законнай моцы. У Іванова ёсць магчымасць абскардзіць рашэнне ў Віцебскім абласным судзе.