Віктар Парфёненка: пятая адмова ў акрэдытацыі
Журналісту Беларускага Радыё Рацыя з Гародні Віктару Парфёненку ўжо пяты раз адмовілі ў акрэдытацыі. Пяты год сябра БАЖ падае паперы на афіцыйную акрэдытацыю — і пяты год атрымлівае адмову з Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
![get_img65.jpg get_img65.jpg](/img/v1/news/full/get_img65.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Радыё Рацыя
Летась па справе акрэдытацыі Віктар Парфёненка складаў скаргу, але супрацоўнікі ведамства ў афіцыйным адказе спасылаліся на прыцягнутыя за вушы палажэнні, якія наўпрост супярэчаць Канстытуцыі краіны — асноўнаму закону Беларусі, які гарантуе грамадзянам права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі.
Віктар Парфёненка: «Маю намер падаваць на акрэдытацыю чарговы раз. Альбо Міністэрства замежных спраў урэшце мяне узаконіць, альбо хай і надалей паказвае сваё сапраўднае рэакцыйнае стаўленне да свабоды слова».