Вынікі тыдня
З 24 верасня па 2 кастрычніка ў Беларусі праходзіў Тыдзень нефармальнай адукацыі–2011.
На працягу васьмі дзён прадстаўнікі ўсіх накірункаў адукацыйнай сферы — дзяржаўных, недзяржаўных і бізнэсу — абмяркоўвалі найбольш праблемныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі
ў малых гарадах і сельскай мясцовасці, а таксама тое, як з дапамогай нефармальнай адукацыі можна ўплываць на развіццё рэгіёнаў Беларусі. У рамках тыднёвага адукацыйнага форуму прайшло 48
мерапрыемстваў у 13 гарадах Беларусі.

Дык якая ж выніковасць Тыдня нефармальнай адукацыі? “Мне падаецца, што тыдзень у большай ступені дазволіў паказаць рамкі для развіцця НФА ў рэгіёнах, чым прадставіць патэнцыял мясцовых і
рэгіянальных арганізацый НФА ў пытаннях рэгіянальнага развіцця. Гэта значыць, мы хутчэй задавалі пытанні, якія стымулююць асэнсаванне цяперашняй сітуацыі. Гэтыя рамкі найбольш выразна былі
прадстаўленыя ў выступах і дыскусіях круглага стала «Нефармальная адукацыя ў рэгіёнах Беларусі: запатрабаванні, вопыт, інавацыі». А публічную дыскусію аб пашырэнні спектру
адукацыйных паслуг для жыхароў беларускіх рэгіёнаў неабходна працягваць, — лічыць Галіна Верамейчык, кіраўнік Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher
Volkshochschul-Verband eV.
Тэма Тыдня НФА–2011 — «Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё». Па меркаванню Васіля Проня, дырэктара ТАА «Трэнінгавага цэнтра «Квадратны
апельсін», мерапрыемства наглядна прадэманстравала патэнцыял развіцця НФА ў рэгіёнах. Арганізатарамі Тыдня НФА–2011 выступілі УА «Міжнародны прыватны навучальны цэнтр
падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БелТЮФ», ТАА «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Асацыяцыя дадатковых адукацыі і асветы (АДОиП),
прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband eV (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.