Вячорку забралі ў войска

28 студзеня затрымалі Франака Вячорку і ў кайданках адвезлі ў Баранавіцкую вайсковую радыётэхнічную брыгаду.
Толькі ўвечары ён змог паведаміць пра гэта свайму бацьку праз мабільны тэлефон.

28 студзеня затрымалі Франака Вячорку і ў кайданках адвезлі ў Баранавіцкую вайсковую радыётэхнічную брыгаду.
Толькі ўвечары ён змог паведаміць пра гэта свайму бацьку праз мабільны тэлефон.


“Ён ужо ў форме, і ў яго забралі цывільныя рэчы. Ён сказаў, што яго хапалі ў горадзе тыя ж самыя людзі ў цывільным, якія яго хапалі 8 і 16 студзеня на чале з тым жа самым спецслужбістам. Яны яго білі. Білі ў твар і галаву… Білі ў ваенкамаце. Білі ў кайданках. У кайданках амаль усю дарогу яго везлі ў вайсковую частку. Ён ужо паголены, і яму выдалі вайсковы строй. Я сказаў яму, што ў сувязі са збіццём трэба абавязкова пісаць ваеннаму пракурору. Высветлілася, што ў яго няма доступу да паперы і асадкі, — паведаміў “Свабодзе Вінцук Вячорка.


Напярэдадні суд Савецкага раёна Мінска завочна прызнаў Франака Вячорку прыгодным да службы ў арміі.
Хлопец меў адтэрміноўку ад службы ў войску з-за аперацыі на вачах і праблемаў са здароўем.
Акрамя таго затрымалі і адвезлі спачатку ў ваенкамат, а потым у міліцыю актывіста “Маладога фронту Змітра Хведарука. Кіраўніка салігорскай філіі “Маладога фронту Івана Шылу затрымалі дома і павезлі на прызыўны пункт у Мінск. Іван абвясціў галадоўку.