Вялікдзень ад Ватыкану да Філіпінаў. Найлепшыя здымкі
Прапануем найлепшыя фотаздымкі з розных краінаў і нават кантынентаў — пра тое, як рыхтуюцца да святаў ды як сустракаюць Вялікдзень.

3 красавіка, Марсава поле ў Парыжы, проста насупраць Эйфэлевай вежы. Штогод сюды прыходзяць паломнікі. Яшчэ за некалькі дзён да Вялікадня вернікі пачынаюць рыхтавацца да гэтага галоўнага свята хрысціянаў.
Пакутная пятніца ў Калумбіі. Адмысловая працэсія з статуяй Езуса. Гэта самы сумны дзень падчас Пакутнага тыдня, нагадвае вернікам пра пакуты Хрыста. Здымак зроблены ў Сіпакіры, што ў цэнтральнай Калумбіі.
Традыцыйна ў Пакутную пятніцу вернікі ладзяць інсцэнізацыю, прысвечаную ўкрыжаванню Хрыста. Гэтае фота зробленае ў Партугаліі.
Вернікі-каталікі падчас Велікоднага богаслужэння ў касцёле ў Шэньяне, горадзе на ўсходзе Кітаю.
А гэтак сустракаюць Вялікдзень непадалёк сталіцы Філіпінаў, на пляжы ля Манілы.
Папа Рымскі Францыск ля алтару падчас Велікоднай імшы на плошчы Святога Пятра. Хрыстос уваскрэс!