Вярнуць касцёл вернікам
Прадстаўнікі незарэгістраванай Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і зарэгістраванага ў Чэхіі Міжнароднага моладзевага аб’яднання «Малады фронт» 15 верасня перадалі ў дзяржаўныя ўстановы, а таксама ў пасольства Ватыкану ў Беларусі подпісы грамадзян, якія патрабуюць вярнуць вернікам касцёл Святога Язэпа, што знаходзіцца ў цэнтры Мінска.
Прадстаўнікі незарэгістраванай Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і зарэгістраванага ў Чэхіі Міжнароднага моладзевага аб’яднання «Малады
фронт» 15 верасня перадалі ў дзяржаўныя ўстановы, а таксама ў пасольства Ватыкану ў Беларусі подпісы грамадзян, якія патрабуюць вярнуць вернікам касцёл Святога Язэпа, што знаходзіцца ў
цэнтры Мінска.
Як распавёў «НЧ» сустаршыня БХД Павел Севярынец, за тры апошнія тыдні было сабрана шэсць з паловай тысяч подпісаў. З іх паўтары тысячы перадаюцца ўладам праз касцёл у Гродзенскай
вобласці, звыш тысячы подпісаў грамадзяне і касцельныя камітэты дасылаюць па пошце ў Адміністрацыю прэзідэнта, яшчэ чатыры тысячы подпісаў, сабраных непасрэдна ў Мінску, у першую чаргу перад
сталічнымі касцёламі, былі перададзены непасрэдна ў дзяржаўныя структуры.
Лісты з подпісамі былі перададзены ў Апостальскую нунцыятуру (пасольства Ватыкана), дзе актывістаў прыняў амбасадар Святога Пасаду Яго Экселенцыя Марцін Відавіч. У аддзеле па зваротах грамадзян
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу подпісы прыняла супрацоўніца гэтага аддзелу Раіса Лабкоўская, а ў прэзідэнцкай адміністрацыі парламенцёраў прыняў кіраўнік аддзелу па сувязям з грамадскасцю і
зваротам грамадзян Пётр Катушкін, з якім актывісты БХД і «Маладога фронту» мелі размову.
«Мы невыпадкова ладзім гэту кампанію менавіта падчас прэзідэнцкіх выбараў, бо сістэма ў Беларусі сёння ўладкавана такім чынам, што менавіта падчас электаральнай кампаніі можна чаго-небудзь
дамагчыся, — адзначае Павел Севярынец. — Таму акурат цяпер мы перадаём гэтыя подпісы, а з 16 верасня штодзень у 19.00 мы збіраемся каля касцёла Святога Язэпа і праводзім акцыі ў
абарону гэтага касцёла. Касцёл і кляштар плануюць пераабсталяваць пад гатэль. Гэта знакавы будынак, гэта храм у самым цэнтры гораду, і як беларусы, як хрысціяне, мы лічым, што там не месца для
казіно, для забавак, там месца для храму. Гэта Плошча Свабоды, самае сэрца Мінска, проста святое месца».
Варта адзначыць, што гэта не першая спроба абараніць касцёл Святога Язэпа. Яшчэ ў 2007 годзе актывісты дэмакратычных сіл і вернікі перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта каля 30 тысяч подпісаў грамадзян
пад зваротам вярнуць касцёл сталічным каталікам. У кляштарным комплексе з пачатку 2010 года вядуцца будаўнічыя працы, але сам будынак касцёла пакуль не кранаюць, бо там месціцца архіў.