Водны шлях “Днепр-Вісла-Одэр” — міжнародны праект
Мясцовыя ўлады Польшчы, Беларусі і Украіны хочуць адкрыць водны шлях „Днепр-Вісла-Одэр”. Сустрэча з беларускім бокам па гэтай справе адбылася ў сядзібе ваяводскіх уладаў у Любліне.
![images22.jpg images22.jpg](/img/v1/news/full/images22.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праект накіраваны на распрацоўку найбольш выгаднага варыянту буйнога міжнароднага шляху “Е–40” у адрэзку “Днепр-Вісла-Одэр”. Яго рэалізацыя фінансуецца з Праграмы памежнага супрацоўніцтва Польшча — Беларусь — Украіна. Водны шлях “Е–40” спалучае басейны Балтыйскага і Чорнага мораў, але зараз ён не выкарыстоўваецца з-за адсутнасці суднаходства на рацэ Буг ад Брэста да Варшавы.
Паводле ініцыятараў праекта, аднаўленне гэтага воднага шляху дазволіць памежным рэгіёнам Польшчы, Беларусі і Украіны стаць транспартнымі цэнтрамі міжнароднага значэння і зменшыць нагрузку на сістэмы дарог.