Вольга Севярынец: Не хачу, каб на Новы год Паша еў цукар з цыгарэтамі!

Вольга Севярынец звярнулася да людзей: "Калі ласка, не передавайце Паўлу перадачы, не ўзгадніўшы з роднымі!".

130286807_3326808737429583_6034999155027601788_n.jpg


"Міленькія, я разумею, што вы хочаце дапамагчы і праявіць салідарнасць. Але ў дадзеным выпадку атрымліваецца не дапамога, а шкода.
Бо перадаюць часцей ці тое, што Пашу не патрэбна, ці тое, што ўжо ёсць!
У іх у камеры два чалавекі, камера малая, асабістыя рэчы + перадачы з кожным разам займаюць усё больш месца, Павел атрымаў ужо каля 500 лістоў, гэта таксама немалая горка.
Аддаць непатрэбныя рэчы яны магчымасці не маюць, там і так не развярнуцца ў тых камерах, а яшчэ цукар кілаграмамі ідзе.
Нават, калі вам здаецца, што вы перадаеце нешта ВЕЕЕЕЛЬМІ маленечкае і патрэбнае, то вы ўсё роўна займаеце АБМЕЖАВАНУЮ НА МЕСЯЦ колькасць кілаграмаў, і тады родныя не маюць магчымасці перадаць ТОЕ, ШТО САПРАЎДЫ ПАТРЭБНА.
У выпадку вядомых людзей, такіх маленькіх перадачак можа быць з дзясятак, і ў выніку яны застаюцца без патрэбных рэчаў. Хацелі дапамагчы, а атрымалася, што наадварот.
Калі хочаце быць сапраўды карыснымі, звязвайцеся з сям'ёй і абмяркоўвайце.
Паша піша, што сёння яму прынеслі чарговую пару вязаных шкарпэткаў, яшчэ 3 пары перадалі мне. Няўжо ж вы думаеце, што любячая сям'я Севярынцаў не перадасць свайму дарагому шкарпэткі?!  Ну праўда ж!
Дарагія валанцёры, журналісты, хто чытае, падыміце, калі ласка, гэта пытанне ў сваіх чатах. Бо зараз ідуць святы і Пашына ДН, не хачу, каб ён на Новы год еў цукар з цыгарэтамі :))"