Вользе Кавальковай прысудзілі яшчэ 15 сутак. Дапоўнена: Сяргею Дылеўскаму — таксама

Вользе Кавальковай пасля заканчэння 10-сутачнага арышту прысудзілі яшчэ 15 сутак. 

photo_2020_08_25_16_35_25_1.jpg


Сябры Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі былі затрыманыя 24 жніўня ля прахадной МТЗ. 25 жніўня суд Заводскага раёна Мінска пакараў Кавалькову і Дылеўскага 10 суткамі адміністрацыйнага арышту кожнага.
Сёння мусіў скончыцца адміністрацыйны тэрмін Кавальковай і Дылеўскага, але на волю яны не выйшлі.
Пасля адбыцця арышту яны былі перазатрыманыя паводле пратакола па ч.3 арт. 23.34 КаАП за 23 жніўня. Вользе Кавальковай суддзя Акавітая Т. прысудзіла 15 сутак.
Пазней стала вядома, што лідару страйкама МТЗ Сяргею Дылеўскаму суддзя Вікторыя Шабуня таксама прысудзіла 15 сутак арышту.