Вуліца Васіля Быкава
Больш як 46,5 тысячы подпісаў грамадзян сабрана ў Мінску за перайменаванне вуліцы Ульянаўскай у вуліцу імя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Пра гэта паведаміў актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Башура.
Больш як 46,5 тысячы подпісаў грамадзян сабрана ў Мінску за перайменаванне вуліцы Ульянаўскай у вуліцу імя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Пра гэта паведаміў актывіст
грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Башура.
Паводле яго слоў, подпісы збіраюцца па кватэрах, а таксама на вуліцах, у скверах і парках сталіцы. Як зазначыў Башура, большасць мінчан станоўча рэагуюць на ініцыятыву перайменавання вуліцы
Ульянаўскай. Разам з тым, прадоўжыў ён, зафіксавана некалькі выпадкаў, калі прадстаўнікі міліцыі забіралі ў перапісчыкаў лісты з подпісамі грамадзян, матывуючы гэта тым, што такая дзейнасць
забаронена. Апрача таго, падчас затрыманняў і вобыскаў у актывістаў кампаніі, што адбыліся 18 мая, былі канфіскаваны лісты больш чым з 8 тысячамі подпісаў. «Гэтыя подпісы з’яўляюцца
грамадскім здабыткам і вынікам волевыяўлення грамадзян. Вось чаму мы будзем патрабаваць ад уладаў вяртання лістоў з гэтымі подпісамі», — сказаў Башура.
Паводле яго слоў, Мінгарвыканкам не задаволіў ніводную з 30 заявак на пікетаванне для збору подпісаў у розных раёнах сталіцы. «І хаця мы звярталіся па дазвол на правядзенне пікетаў у розных
месцах, у тым ліку скверах і парках, гарадскія ўлады адмовілі, спасылаючыся на артыкулы закона аб масавых мерапрыемствах, на магчымае чыненне перашкод удзельнікамі пікетаў руху пешаходаў, а таксама
дзейнасці розных арганізацый і ўстаноў», — зазначыў Башура.
Як паведаміў актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Ігар Ламека, у Гродне за перайменаванне вуліцы Парыжскай камуны ў вуліцу імя Васіля Быкава сабрана больш як 2 тысячы подпісаў.
Збор подпісаў за перайменаванне вуліц праходзіць у Мінску з 9 мая, у Гродне — з 11 мая па ініцыятыве лідэра кампаніі «Гавары праўду!» паэта Уладзіміра Някляева.
Да 22 чэрвеня актывісты кампаніі плануюць завяршыць акцыю і сабраць у Мінску не менш як 50 тысяч, а ў Гродне — не менш за 5 тысяч подпісаў, да 3 ліпеня — падрыхтаваць падпісныя
лісты для перадачы ў гарадскія саветы Мінска і Гродна.