«Вы робіце балюча дзецям, калі арыштоўваеце бацькоў»
Баранавіцкія актывісты "вывелі" на акцыю пратэсту дзяцей — запісалі ад іх імя зварот да ўладаў, паведамляе www.intex-press.by

Актыўныя жыхары Баранавічаў запісалі відэазварот да ўладаў ад імя дзяцей. Вы робіце балюча дзецям, калі арыштоўваеце бацькоў, гаворыцца ў роліку.
Новы крэатыўны ролік з'явіўся ў сацыяльных сетках вечарам 23 снежня. У ім дзеці просяць ва ўладаў спыніць рэпрэсіі супраць іх бацькоў.