Інтэрнэт-пляцоўка «Імёны» вымушаная вярнуць грошы, сабраныя для дапамогі ахвярам пратэсту
Інтэрнэт-пляцоўка «Імёны» вымушаная вярнуць 89117 рублёў (амаль $35 тысяч) тым, хто пералічыў сродкі з-за мяжы на падтрымку праекта цэнтра медыцынскай дапамогі ахвярам мірных дэманстрацый.

Згодна з дзейным заканадаўствам, інтэрнэт-пляцоўка можа выкарыстоўваць атрыманыя з-за мяжы дапамогу, грошы, гранты толькі пасля атрымання адпаведнага дазволу ад Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, паведамляе АФН са спасылкай на Беларускую асацыяцыю журналістаў.
Аднак Упраўленне па гуманітарных пытаннях Адміністрацыі прэзідэнта адмовіла «Імёнам» у рэгістрацыі замежных грантаў.