Выйграй падтрымку сваёй ідэі на Idea Generation Camp 28 — 29 верасня

Idea Generation Camp — гэта конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час.

camp_poster__2_.png

Idea Generation Camp — гэта маладзёвы летнік для людзей ад 18 гадоў, якія гатовыя ствараць і рэалізоўваць якасныя ініцыятывы і ідэі.
Idea Generation Camp — гэта платформа для знаёмстваў, абмену вопытам, пошуку каманды, новых ідэяў і натхнення.
Idea Generation Camp — гэта творчая прастора з насычанай праграмай: вопытныя эксперты і эксперткі, лекцыі, актыўнасці і вялікі мазгавы штурм.
Idea Generation Camp — гэта конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час (кастрычнік — лістапад 2019 года).
Якая тэма мерапрыемства: Idea Generation Camp — гэта пра ўсё, што звязана з экалогіяй, культурай, гарадскім развіццём, адукацыяй, правамі чалавека, актывізмам і г.д.
Каго мы шукаем:
— Прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў (да 3 чалавек ад арганізацыі);— Актывістаў і актывістак культуры, медыя, сацыяльных праектаў;— Валанцёраў і валанцёрак адукацыйных, культурных мерапрыемстваў, фестываляў; — Актыўных студэнтаў і студэнтак;— Моладзь, якая хоча мяняць свет;— Людзей з ідэямі, натхненнем і стараннасцю да працы; — Людзей, якія бачаць праблемы навокал і хочуць іх вырашаць; — Тых, каму цікава працаваць у камандзе і рэалізоўваць свае праекты.
* Ідэі могуць з’явіцца на самім Idea Generation Camp, галоўнае ўмець іх генераваць.
У цябе ёсць ідэя, але няма рэсурсаў: па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час.
У цябе ёсць ідэя, але няма каманды: Idea Generation Camp створаны для аб’яднання, пошуку аднадумцаў.
Няма сваёй ідэі, але гатовы крэатывіць і прыдумляць новае: прыязджай!
Мова Idea Generation Camp: беларуская і руская мова.
Idea Generation Camp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства. Колькасць удзельнікаў: 120 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ. Даезд самастойны.
Падача заявак да 19 верасня.
Падрабязная інфармацыя: igcamp.by
Паводле прэс-рэлізу