Wargaming і «Белавія» знялі ролік пра танкалёт
Пяціхвілінны ролік распавядае, як стваралі самалёт і як ён ператварыўся ў «лятаючую рэкламу», «візітную картку краіны» і «лятаючы брэнд», піша dev.by.
Штодня адзін самалёт (усяго танкалётаў два) трапляецца на вочы адной тысячы чалавек. Гэта значыць больш за 600 тысяч чалавек штогод могуць даведацца пра Беларусь і «танкі» адпаведна. Каб узмацніць пазнаванне краіны, на самалёце размясцілі беларускі сцяг і беларускага зубра. А на борце ўключаюць «Купалінку».
Таксама ў роліку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў крыху пра бязвіз для замежнікаў, а Сяргей Міхалок прачытаў вершы. Акрамя іх на відэа засвяціліся удзельнік «Квартэта І» Каміль Ларын, Дзмітрый Goblin Пучкоў, касманаўт «Раскосмасу» і супрацоўнікі Wargaming.
— Наша задача была ў тым каб «данесці да людзей, што ў Беларусі ёсць крэатыўныя кампаніі, якія супрацоўнічаюць, і тым самым заахвоціць гасцей прылятаць да нас, — кажа менеджэр сацыяльных праектаў Wargaming Міхаіл Клябанаў.
За тры гады першы танколет здзейсніў 1550 рэйсаў і пабываў у аэрапортах 28 краін, даставіў 300 тысяч пасажыраў у розныя кропкі зямнога шара. На рахунку другога танколета — 400 рэйсаў. Часцей за ўсё яго можна ўбачыць у Германіі, Францыі, Польшчы і Беларусі.
Паводле citydog.by