4–6 лістапада пройдзе XII Мінскі форум, яго тэма «Беларусь і Усходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства».
Як паведаміў арганізатар форуму Нямецка-беларускае таварыства, адкрыюць мерапрыемства кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, пасол ФРГ Гебхарт Вайс і старшыня Усходняга камітэта
германскай эканомікі Клаус Мангольд.
Работа форуму пройдзе ў трох рабочых групах: «Знешняя палітыка: Беларусь — сусед у Еўропе», «Эканоміка: новыя задачы эканамічнай палітыкі»,
«Грамадства: новыя формы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і грамадствам». Вынікі форуму будуць падведзеныя на пленарным пасяджэнні.
Свой удзел у XII Мінскім форуме пацвердзілі прадстаўнікі дзяржструктур, незалежныя палітолагі і аналітыкі, журналісты незалежных СМІ, дэпутаты бундэстага, Еўрапарламента, прадстаўнікі дзяржструктур
Германіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі.
Марына Рахлей, БелаПАН
XII Мінскі форум
- Грамадства
- 30-10-2009
4–6 лістапада пройдзе XII Мінскі форум, яго тэма «Беларусь і Усходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства».
Як паведаміў арганізатар форуму Нямецка-беларускае таварыства, адкрыюць мерапрыемства кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, пасол ФРГ Гебхарт Вайс і старшыня Усходняга камітэта
германскай эканомікі Клаус Мангольд.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: