З'явілася відэаінструкцыя для пасажыраў на выпадак падзення на рэйкі метро

З'явілася відэаінструкцыя для пасажыраў на выпадак падзення на рэйкі мінскага метро.


Адзначаецца, што на грамадскім транспарце сталіцы няшчасныя выпадкі з удзелам пасажыраў найчасцей адбываюцца менавіта ў «падземцы». Акрамя стандартных парадаў (не заходзіць за жоўтую лінію на платформе, трымаць малое дзіця за руку), у відэароліку ёсць інструкцыя на выпадак, калі пасажыр страціў раўнавагу і апынуўся на рэйках. Супрацоўнікі МНС звяртаюць увагу, што іншым пасажырам нельга самастойна аказваць яму дапамогу, а неабходна паведаміць пра здарэнне персаналу метрапалітэна.
Паводле euroradio.fm