З 16 па 25 сакавіка ДАІ будзе лавіць "летуноў" у Гомельскай вобласці

Кантроль за выкананнем хуткасных рэжымаў ўзмоцняць на дарогах Гомельскай вобласці 16–25 сакавіка



181.jpg

На асноўных магістралях рэгіёну Дзяржаўтаінспекцыя правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў для ўзмацнення дысцыпліны удзельнікаў руху і папярэджання аварый. Асноўную ўвагу будуць звяртаць на хуткасці, з якімі перасоўваюцца вадзіцелі на участках абмежавання. Экіпажы дарожна-патрульнай службы максімальна будуць набліжаны да месцаў, дзе адзначалася канцэнтрацыя хуткасных ДТЗ. Падчас рэйдавай работы супрацоўнікі ДАІ выкарыстоўваюць прыборы фота- і відэафіксацыі.

Невыкананне хуткаснага рэжыму з'яўляецца адной з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў. Толькі з пачатку бягучага года ў Гомельскай вобласці з-за перавышэння хуткасці кіроўцамі здзейснена 16 аварый, у якіх загінулі 5 чалавек і 15 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У ДАІ падкрэсліваюць, што пры выбары хуткаснага рэжыму неабходна ўлічваць інтэнсіўнасць руху, асаблівасці і стан транспартнага сродку і груза.

УУС Гомельскага аблвыканкама