З Калядамі і Новым годам!

У кожнага з нас быў свой 2009 год. Са сваім зместам, радасцямі і непрыемнасцямі, дасягненнямі і няўдачамі, віражамі і ўзлётамі, сустрэчамі і растаннямі.



І будзе свой 2010-ы.



Падводзім вынікі. Плануем новае.



Што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Тое, можа, і добра. Мінулае — мінуламу. А вось тое, што з года сышоўшага будзе мець працяг у годзе новым, у кожнага з нас
ёсць шанец адбудаваць па-новаму.



У кожнага з нас быў свой 2009 год. Са сваім зместам, радасцямі і непрыемнасцямі, дасягненнямі і няўдачамі, віражамі і ўзлётамі, сустрэчамі і растаннямі.

І будзе свой 2010-ы.

Падводзім вынікі. Плануем новае.

Што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Тое, можа, і добра. Мінулае — мінуламу. А вось тое, што з года сышоўшага будзе мець працяг у годзе новым, у кожнага з нас ёсць шанец адбудаваць па-новаму.

Можа, якраз за гэта — за магчымасць расквітацца з нядобрым у мінулым, выправіць хібы і вывесці сваё жыццё (хоць у малым, хоць у вялікім) на новую траекторыю — мы так і любім гэту ўмоўную дату на шкале часу, надыход новага года. І яшчэ за чаканне і за магчымасці перамен да лепшага.

У перакрыжаванні свята Раства Хрыстова і свята Новага года — найвышэйшая сімволіка. Да нас сказана: «Бог дапамагае тым, хто дзейнічае».

З пажаданнем актыўнага і дзейнага жыцця рэдакцыя «Новага часу» і віншуе сваіх чытачоў з Раством і Новым годам. У міры з сабой і навакольным светам.

-----------------------------------------------------------

На здымку: З Калядамі і Новым годам ад актывістаў грамадскіх арганізацый. Кампанія STOP 193.1

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: