Зінгерыс: санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў недастатковыя

Цяперашнія санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму недастатковыя, заявіў кіраўнік парламенцкага камітэта па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс. Ён звярнуў увагу на тое, што лідэру
апазіцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку быў забаронены выезд з Беларусі, а пазней на шляху з Літвы ў Беларусь была затрымана ягоная жонка Святлана Лябедзька.



Цяперашнія санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму недастатковыя, заявіў кіраўнік парламенцкага камітэта па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс. Ён звярнуў увагу на тое, што лідэру апазіцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку быў забаронены выезд з Беларусі, а пазней на шляху з Літвы ў Беларусь была затрымана ягоная жонка Святлана Лябедзька.

«Назіраючы такія дзеянні беларускіх уладаў, з дапамогай якіх імкнуцца заглушыць і прымусіць замаўчаць прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, забараняючы ім выязджаць з краіны, непазбежна ствараецца ўражанне, што беларускі прэзідэнт і кіраваны ім рэжым імкнуцца стварыць у Еўропе новы ГУЛАГ», - прыводзіць словы кіраўніка КІД паведамленне камітэта.

Паводле сцвярджэння парламентарыя, агульная задача ЕС як супольнасці дэмакратычных дзяржаў і Літвы як суседняй дзяржавы заключаецца ў дапамозе беларускай дэмакратычнай апазіцыі, каб «яе голас (...) быў як мага больш чутны, як у дэмакратычным свеце, так і ў самой Беларусі».

«Я таксама мяркую, што цяперашнія санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму недастатковыя", - упэўнены Э. Зінгерыс.

Нагадаем, што апазіцыйнага беларускага палітыка Анатоля Лябедзьку ў сераду раніцай не выпусцілі з Беларусі. Пра гэта сам палітык паведаміў DELFI па тэлефоне. Паводле яго слоў, гэта звязана з наяўнасцю нейкага спісу невыязных з Беларусі палітыкаў, складзеных беларускімі ўладамі.

«Калі раней мяне не выпускалі, паколькі была хаця б фармальная прычына - крымінальная справа, то цяпер - гэта чыста палітычны спіс апанентаў улады, асабістых ворагаў Аляксандра Лукашэнкі, для якіх забаронена выязджаць з краіны. Дзеянне на 100% палітычнае », - сцвярджае ён.

Паводле яго слоў, матывацыі такіх дзеянняў, прычыны - патлумачыць на мяжы не змаглі.

Па яго словах, ён накіроўваўся ў Літву па сваіх справах, у яго былі запланаваныя і сустрэчы з літоўскімі палітыкамі.

ru.delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: