З іншаземцамі не супрацоўнічаць!

Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў Таццяна Бублікава 24 лютага была выклікана ў пракуратуру Гомельскай вобласці, дзе яе папярэдзілі аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі ў адпаведнасці з ч. 4 арт. 35 новага закона аб СМІ.

Як паведаміла БелаПАН Таццяна Бублікава, у пракуратуры ёй патлумачылі, што двое грамадзянін звярнуліся з просьбай правесці праверкі ў дачыненні да журналісткі, якая нібыта супрацоўнічае з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат».

Бублікавай былі прад’яўлены раздрукоўкі з сайта тэлеканала «Белсат» за 22 лістапада 2008 года. У адным з матэрыялаў маецца каментарый дырэктара Гомельскага драматычнага тэатра Валянціны Маісеенкі аб фестывалі, што праводзіўся ў горадзе. Дырэктар драмтэатра, паводле слоў работнікаў пракуратуры, звярнулася з заявай, што яна давала каментарый Бублікавай, якая не папярэдзіла яе пра тое, што матэрыял з’явіцца ў польскіх СМІ.
У пракуратуры журналістцы паказалі таксама адказ на запыт у МЗС Беларусі, дзе гаворыцца, што тэлеканал «Белсат» на тэрыторыі краіны не зарэгістраваны. Адказ з МЗС быў атрыманы 19 студзеня. «Цікава, што заявы ад абураных грамадзян прыйшлі ў пракуратуру 28 студзеня, але яшчэ 19 студзеня быў атрыманы адказ з МЗС, а раздрукоўкі з сайта «Белсат» былі ў пракуратуры яшчэ 2 снежня. Атрымліваецца, што яны загадзя праводзілі праверку, і толькі затым прыйшлі заявы ад грамадзян», — зазначыла Т. Бублікава.
Яна падкрэсліла, што на тэрыторыі Беларусі не ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць ад імя тэлеканала «Белсат», журналістам працуе з 2002 года, супрацоўнічае з рознымі выданнямі.