За хуткасць пазбаўляць, бяспраўнікаў арыштоўваць: папраўкі ў КоАП прынялі ў другім чытанні

Бяспраўнікаў у Беларусі плануюць караць адміністрацыйным арыштам за паўторнае парушэнне. Пра гэта сёння паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч, перадае БЕЛТА.

gai_grodno_dezhurstvo_4502.jpg

Такая норма прадугледжана папраўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Законапраект прыняты сёння ў другім чытанні, у працэсе падрыхтоўкі да якога ў ім і з'явіліся нормы аб бяспраўніках.
«У законапраект ўключаны нормы, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення адміністрацыйнага арышту за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае на гэта права, а таксама перадачу кіравання такой асобе», — праінфармаваў дэпутат.
Гаворка ідзе пра артыкул 18.19 КоАП. На дадзены момант санкцыя артыкула на першы раз прадугледжвае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь, паўторна на працягу года — ад 20 да 50 базавых велічынь (базавая велічыня цяпер складае 23 рублі).
Згодна з занесеным ў парламент законапраектам, прапаноўвалася не пазбаўляць правоў за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці. Аднак у працэсе падрыхтоўкі да другога чытання ад дэпутатаў і МУС паступілі прапановы аб захаванні ў КоАП гэтай нормы, і яны былі ўлічаныя.
Нагадаем, МУС ініцыявала грамадскае абмеркаванне адміністрацыйнага заканадаўства ў бок лібералізацыі адказнасці за нязначныя правапарушэнні.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы МУС па лібералізацыі адказнасці ў дачыненні да шэрагу правапарушэнняў, але заклікаў да асцярожнасці.
Паводле tut.by