За прыдуманыя штрафы асуджаная кантралёрка «Мінсктранса»

У Мінску за прыдуманыя штрафы асуджаная кантралёрка «Мінсктранса», паведамляе «Еўрарадыё».

Ілюстрацыйнае фота sb.by

Ілюстрацыйнае фота sb.by


Жанчына выкарыстоўвала пашпартныя даныя людзей, якіх раней лавіла за безбілетны праезд у грамадскім транспарце. Так у першай палове 2020 года пацярпелі трое чалавек. Кантралёрка пайшла на такі крок, каб атрымліваць прэміі.
Прэс-служба Вярхоўнага суда паведамляе, што крымінальную справу разгледзеў суд Фрунзенскага раёна. Шкода грамадзянам і «Мінсктрансу» была ацэнена на суму больш за 751 рубель. За «злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі» жанчына асуджана на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. На такі ж тэрмін ёй забаронена займаць пэўныя пасады (звязаныя з ажыццяўленнем юрыдычна значных дзеянняў).