За суткі ў Беларусі — 1662 новых выпадкі COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1662 пацыента з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлена 931 002 выпадкі інфікавання.
З учорашняга дня выпісаныя 1377 пацыентаў, усяго афіцыйна ачунялі 923 241, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі памерлі 6566 пацыентаў, з іх за суткі — 16.
Усяго праведзена 12 550 827 тэстаў. З учорашняга дня выканана 20 032 даследаванні.