Менш за тысячу: Мінздароўя выявіла 742 выпадкі COVID-19 за суткі
За суткі ў Беларусі зарэгістравана 742 выпадкі COVID-19. Такую лічбу сёння назвала Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў краіне ўжо пацверджаны 932 949 выпадкаў, паведамляе REFORM.by.
Выпісаныя ўсяго 227 пацыентаў. Агулам афіцыйна ачунялі 925 111 чалавек.
За суткі памерлі 15 чалавек. Усяго ў краіне налічваецца 6594 смяротных выпадкаў.
У краіне зрабілі 12,56 млн. тэстаў, у тым ліку за суткі — усяго 4118. Верагодна, з гэтым звязаная і малая колькасць выяўленых выпадкаў COVID.