У Беларусі зафіксавана 1238 выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя абвясціла 1238 выпадкаў COVID-19 за суткі, агульная ж колькасць зарэгістраваных выпадкаў склала 934 187.
З учорашняга дня выпісаныя 1104 чалавекі, усяго афіцыйна ачунялі 927 014 пацыентаў, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі, па афіцыйных дадзеных, памерлі 6608 чалавек, з іх за суткі — 14.
Усяго ў краіне праведзены 12 577 331 тэст. З учорашняга дня выканана 13 261 даследаванне.