У Беларусі за суткі — 1497 новых выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі выявілі 1497 выпадкаў COVID-19, агульная іх колькасць склала 935 684, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З учорашняга дня выпісаныя 298 пацыентаў, усяго ачунялі 928 536 чалавек, піша REFORM.by.
За перыяд пандэміі ў Беларусі, па афіцыйных дадзеных, памерлі 6618 пацыентаў з каронавірусам. За суткі зафіксавана 10 смяротных выпадкаў.
Усяго праведзена 12 582 380 тэстаў, з іх з учорашняга дня — 5049. Такім чынам, кожны трэці тэст аказаўся станоўчым.