За суткі ў Беларусі — 1957 новых выпадкаў COVID-19 і 10 смерцяў

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1957 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя-2644 пацыента, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

1591471008_0_53_1024_629_1920x0_80_0_0_d7d7bdc98c0f7915c59b59e9216a82d8.jpg


З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 192361 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 171901 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, перадае TUT.BY.

У актыўнай фазе COVID-19 — 19046 пацыентаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1414 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзесяць — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі выканана 24454 тэсту (працэнт станоўчых — 8). Усяго ў краіне праведзена 3962318 тэстаў.

Нагадаем, у Беларусі абвясцілі пра пачатак вакцынацыі расійскай вакцынай супраць каронавіруса «Спутник V». Першымі будуць вакцынаваныя медыцынскія работнікі, педагогі і тыя спецыялісты, якім у сілу асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі. Вакцынацыя будзе праводзіцца ў добраахвотным парадку.